Расійскі антыпуцінскі легіёны, які дзейнічае ў складзе ўкраінскай арміі, заявіў, што яго салдаты перайшлі мяжу з РФ. Прадстаўнік украінскай выведкі Андрэй Юсуў у каментары агенцтву РБК-Украіна заявіў, што гэта аўтаномная дзейнасць грамадзян Расіі, на якую яны маюць поўнае права.
Як паведамляе «Радыё Свабода», беспілотнікі і ракеты ўдарылі па 9 рэгіёнах Расіі. Выбухі прагучалі ў Курскай, Белгародскай, Бранскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Арлоўскай, Тульскай, Варонежскай абласцях і ў ваколіцах Ніжняга Ноўгарада.
Партал «Медуза» паведамляў, што на тэрыторыю РФ увайшлі расійскія падраздзяленні, якія дзейнічаюць у складзе Узброеных сіл Украіны: легіён «Свабода Расіі», «Сібірскі батальён» і Расійскі добраахвотніцкі корпус.
Расійскі апазіцыйны палітык Ілля Панамароў заявіў, што антыпуцінскія войскі вядуць аперацыі ў Курскай і Белгарадскай абласцях. Гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць афіцыйныя крыніцы ў Кіеве і Маскве.
ПР/юл